Белорусский четверг

Белорусский четверг 20 апреля 2023 года

Ты вучыш нас спяваць і верыць

Час імкнецца наперад няспынна, але самае лепшае і непаўторнае застаецца заўжды побач…

Прайшло 110 год з часу выдання зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”. З гэтай нагоды вучні 8-х класаў зладзілі літаратурную гасцёўню “Ты вучыш нас спяваць і верыць”, прысвечаную юбілею сціплай і яркай адначасова кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.

Падчас сустрэчы звонка гучала родная мова , жывая, непаўторная, інтэлігентная. Тая мова, якую стварыў Максім Багдановіч, пераканаўшы ўвесь свет, што па-беларуску можна пісаць і санеты, і трыялеты, і актавы, і рандо. Гыта тая мова, якая і сёння акрыляе душу, дае надзею на светлую будучыню, вучыць нас спяваць і верыць. Верыць у моц беларускага слова – слова Максіма!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Аллянкова Наталля Валер’еўна