Перейти к содержимому
Сайт Средней школы №31 г.Могилёва
  • О школе
    • Новости
      • Организация мероприятий
      • Афиша
    • Руководство
    • Цели и задачи
    • История школы
    • Устав школы
    • Достижения
    • Нормативные правовые акты
    • Организация учебного процесса
    • Обратная связь и обращения
    • Охрана труда
  • Учителям
    • 2023/2024 учебный год
    • Правила проведения аттестации учащихся
    • Методические указания по оценке деятельности и результатов учащихся
    • Как помочь ученикам в процессе подготовки к экзаменам
    • Концепции и стандарты
  • Учащимся
    • 2023/2024 учебный год
    • Права и обязанности учащихся
      • Как работать с книгой
      • Как готовить домашнее задание
      • Как слушать учителя на уроке
    • Расписание занятий
    • Единый информационно-образовательный ресурс
    • Профориентация
      • Учебные заведения
      • Дни открытых дверей
    • Уголок правовых знаний
    • 6-й школьный день
    • Трудоустройство молодёжи в свободное от учёбы время
  • Родителям
    • О приёме в профильный 10-й класс
    • Завершение 2022/2023 учебного года
    • Деловой стиль одежды в 2023/2024 учебном году
    • Детский лагерь «Солнышко»
    • Правила внутреннего распорядка
    • Питание
    • Начальная школа
      • Приглашаем в первый класс
      • Школа раннего развития
    • Платные услуги
    • Организация пропускного режима
    • Уголок правовых знаний
    • Попечительский совет
  • Воспитательная работа
    • Библиотека
      • Правила пользования библиотекой
      • Библиотека – дополнительная информация для родителей
    • Краеведческий отряд «Нечаканая Магілёўшчына»
    • Школьный музей
    • Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
    • Военно-патриотическое воспитание
    • Социально-педагогическая поддержка
    • Память и боль белорусской земли
      • Трагедия белорусского народа
      • Карта сожжёных деревень
      • Закон о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны.
    • Областной проект «Мая зямля Прыдняпроўе»
    • Общественные организации
    • Уголок правовых знаний
    • Уголок Безопасности
  • Доступная среда
    • Алгоритмы оказания ситуационной помощи инвалидам различных категорий
  • Одно окно
Белорусский четверг

Белорусский четверг 6 апреля 2023 года

  • около Администрация

18 красавіка 2023 года ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА ўжо ў 40 раз будзе адзначацца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасці да мінулага і будучыні. З гэтай нагоды ў чарговы беларускамоўны чацвер для вучняў 10-ых класаў была праведзена анлайн-віктарына “Помнікі літаратурным героям”.

Апошнім часам з’явілася шмат цікавых скульптур у гонар літаратурных персанажаў.  Падобныя скульптуры могуць узнікнуць нечакана, у нейкім дворыку, на тэрыторыі ўстановы… Не ўсе ўнесеныя ў афіцыйныя рэестры, не ўсе аднолькавай мастацкай вартасці… Але ўпрыгожваюць наша жыццё.

 Як грае на скрыпцы герой паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», можна наяве пабачыць на плошчы імя паэта ў Мінску, дзе знаходзяцца самыя, бадай, вядомыя помнікі літаратурным героям. Бронзавы Сымон грае на скрыпцы, яго слухае сяброўка Аленка, а дзед Талаш разам са сваім баявітым унукам выглядаюць ворага.

Калі Дзень беларускага пісьменства ў 2010-м годзе праходзіў у Хойніках, там была адкрыта скульптурная кампазіцыя па творах Івана Мележа, які родам з тых мясцін.  Чароўная Ганна Чарнушка ў вясельным вянку слухае, як яе любы Васіль грае на дудачцы, за яе спінай аднавяскоўцы з Куранёў — стомленая сялянка хавае рукі пад фартух, а малы хлопчык узіраецца ў далеч… А вакол — роднае Палессе!

Адзін з герояў, вартых, па агульным прызнанні, увасаблення — Машэка, герой  паэмы Янкі Купалы “ Магіла льва”.Львоў у нашым горадзе шмат, а вось помнік Машэку, здаецца, пакуль адзін… Напэўна, з’явіцца і іншая скульптура, эскізы ўжо былі, а цяпер каменны помнік вышынёй у паўтара метра работы скульптара Уладзіміра Піпіна ўсталяваны на тэрыторыі колішняга замка, у парку імя Горкага. Суровы твар бязлітаснага разбойніка, ахвяры няшчаснага кахання, адпалохае любога ворага… Кажуць, помнік і сімвалізуе супрацьстаянне нападнікам.

У Гарадку можна пабачыць помнік палясоўшчыку Тарасу, герою паэмы «Тарас на Парнасе». Бронзавая выява героя, зробленая віцебскімі скульптарамі Іванам Казаком і Сяргеем Сотнікавым, нагадвае і самога аўтара паэмы Канстанціна Вераніцына.

Пералічанае, вядома, далёка не ўсё…  У нашым горадзе нясе службу і бронзавы пушкінскі станцыйны наглядчык, а  Уладзімір Конанаў стварыў паркавую скульптуру з граніту «Песнь пра зубра» і помнік «Маленькі прынц». У Оршы, у дзіцячым парку, высіцца Гулівер. У Брэсце, на вуліцы Гогаля, увекавечаныя сцэна адпявання панначкі з гогалеўскага «Вія», нос калежскага асэсара з апавядання«Нос», выкраданне Месяца з «Вечароў на хутары каля Дзіканькі»… І гэта далёка не поўны пералік, які, безумоўна, будзе яшчэ папаўняцца.

Падарожнічайце па роднай Беларусі, рабіце адкрыцці ў яе мастацтве і літаратуры!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэнндзерава Іна Сяргееўна

Белорусский четверг

Белорусский четверг 30 марта 2023 года

  • около Администрация

Паэзіі радок чароўны

 Словы дзіўныя і суладныя,

 Мілагучныя, дужа вабныя;

          Словы спеўныя, рыфмы звонкія,

  Ты, паэзія, — справа тонкая.

                                                                           В.Жуковіч

         Кажуць паэзія – гэта “музыка слоў”, “жывапіс, які чуюць”. Свет паэзіі – свет пачуццяў, эмоцый і вобразаў. На пярэдадні Сусветнага дня паэзіі вучні 4-х класаў завіталі на паэтычную сустрэчу “Паэзіі радок чароўны”, дзе гучалі вершы У.Карызны, М.Пісьмянкова, Ю.Свіркі, В.Жуковіча аб Беларусі.  Навучэнцы захапляліся маляўнічай беларускай прыгажосцю, пачулі ціхі шолах лісця ў лесе, вяселую гаворку невялікіх рачулак, развітальнае курлыканне журавоў ў восеньскім небе.

Эмацыянальна і ўзрушана прагучала беларускае слова ў гонар роднага горада Магілева, напісанае паэтамі літаратурнага аб’яднання “Ветэран” В.Карпечанкі і Г.Лазюк.

         Словамі з вершаў М.Маляўкі, Л.Дайнекі, А.Русака выказалі вялікую падзяку і нізкі паклон тым, хто дажыў і падарыў нам мірнае неба і спакой.

         На словы аўтараў-паэтаў Я.Купалы, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, Э.Агняцвет гучалі песні ў выкананні беларускіх выканаўцаў.

         Столькі новага і цікавага пазналі вучні з радкоў вершаў. А колькі яшчэ нязведанага і таямнічага тоіць у сабе паэзія. Прыемнага новага пазнання вам!

         Загадчык бібліятэкі Худалей Г.М.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 23 марта 2023 года

  • около Администрация

 

                                     Люблю, спадзяюся, жыву!

(творчая вечарына да 75-годдзя з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Пашкова)

                                                                  Няўжо ў Зямлі,

калыскі чалавецтва,

ад туманоў зраселай,

   гэткі лёс –

      урэшце стаць

   арэнаю калецтва.

салёным морам

роспачы і слёз?   

               Г. Пашкоў                        

23 сакавіка  адзначае свой 75-гадовы юбілей слынны сын беларускай зямлі, паэт, публіцыст, член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтар больш як дзесяці паэтычых зборнікаў Генадзь Пятровіч Пашкоў.

На Смаргоншчыну яго бацькі прыехалі ў 1953 годзе. У ваколіцах “салаўінай” вёскі Войстам прайшлі яго найлепшыя дзіцячыя і юнацкія гады. Удзячная памяць часта клікала яго сюды, дзе пад вясковымі дахамі чытаюць яго вершы, захоўваюць вершаваныя зборнікі ды энцыклапедычныя выданні, якія пісьменнік шчодра дарыў землякам падчас сваёй працы на пасадзе дырэктара выдавецтва  “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. Ён і сёння часцяком наведваецца  ў знаёмыя з дзяцінсва мясціны, дзе чэрпае натхненне і адпачывае душой.

Паэт-рамантык, прызнаны майстар мастацкага слова Генадзь Пашкоў хоць і шмат павандраваў па прасторах жыцця, але ніколі не адцураўся родных ніў, тых мясцін, адкуль пачалася яго дарога ў вялікі свет.

У друку Генадзь Пашкоў выступае з 1967 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Кляновік” (1975), “Дыстанцыя небяспекі”(1979), “Гравюры дарог”(1981), “Зямлю слухаю” (1983), “Маналог на кастрышчы” (1986), “Крокі” (1988), “Люблю, спадзяюся, жыву” (1990), “Журавінавы востраў” (1998), ”Тваім святлом благаславёны” (2006).

Сваёй творчасцю Генадзь Пашкоў заўсёды выхоўваў лепшыя чалавечыя якасці ў чытачах. Таму і надалей будзем чакаць яго мудрых твораў і пажадаем паэту ў юбілей натхнення, плёну і ўдзячнага лёсу!

У нашай установе адукацыі з нагоды юбілею Генадзя Пашкова адбылася творчая вечарына для вучняў 7-9 класаў. Гучалі вершаваныя радкі паэта, якія яшчэ раз прымусілі задумацца над сапраўднымі каштоўнасцямі чалалавечага жыцця, над ілюзорнасцю дробнага, нязначнага, асэнсаваць ісціны, што прыносяць радасць і шчасце.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 16 марта 2023 года

  • около Администрация

    І зноў беларускамоўны чацвер —  і новае падарожжа.  16 сакавіка Лесавічок  запрасіў выхаванцаў груп падоўжанага дня II класаў  на віктарыну “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны”.  А каб яны не сумавалі і з карысцю правялі час, ён падрыхтаваў цікавыя заданні.

   Разам з лясным гаспадаром вучні паўтарылі правілы паводзін у прыродзе, пагаварылі пра расліны і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, успомнілі беларускія казкі пра жывёл, загадкі пра птушак і насякомых, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “З якога дрэва лісток”, “Воблака слоў”, “Збяры букет”.

      Мерапрыемства дапамагло вучням не толькі ўбачыць прыгажосць і разнастайнасць роднай прыроды, але і лепш зразумець, што ўсё жывое навокал патрабуе беражлівых адносінаў і аховы.

   Выхавацелі  ГПД  Кустава Н.А., Трусава Н.В.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 9 марта 2023 года

  • около Администрация

       Мама. Самы родны і дарагі чалавек для кожнага з нас. Колькі добрых слоў можна сказаць пра маці! Вось і сёння, 9 сакавіка, выхаванцы груп падоўжанага дня I класаў сабраліся на сустрэчу “Размова пра матулю”.

       Вучні чыталі вершы, выконвалі песні на беларускай мове, успомнілі народныя прыказкі. Падчас гульняў “Я – мамін сонечны праменьчык”, “Добрыя ўчынкі” першакласнікі на справе паказалі, як яны любяць сваіх мам.

       Напрыканцы мерапрыемства  дзеці самі падвялі вынік: чым мацнейшая наша любоў да маці, тым больш радаснае і святлейшае наша жыццё.
 

                                               Выхавацелі  ГПД  Атрохава Н.М., Пахаўцава Л.Б.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 2 марта 2023 года

  • около Администрация

На карце вялікага свету

Яна, як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

З гэтых слоў 2 сакавіка распачалося вуснае падарожжа вучняў першых класаў  “Мы беларусамі расцем!”

Мэтай мерапрыемства з`яўлялася фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб беларускай нацыі.

Задачы, якія паставілі перад сабой настаўнікі: раскрыць адметныя якасці беларусаў, нашых продкаў; пазнаёміць вучняў з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь; развіць кемлівасць, увагу, вусную мову; выхаваць павагу да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.

У час мерапрыемства 3 каманды вучняў рухаліся па прыпынках і выконвалі цікавыя заданні.

На прыпынку “Сімвалы” навучэнцы пыглыбілі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Беларусі і даведаліся пра “неафіцыйныя” сімвалы беларускага краю: бусла і валошку.

Прыпынак “Родная мова” сустрэў дзяцей гульнымі “Перакладчыкі” і “Цудоўны мяшочак”. Усе удзельнікі прадэманстравалі добрае веданне беларускіх слоў.

Заключным прыпынкам падарожжа была станцыя “Спадчына”. Тут дзеці бліжэй пазнаёміліся з беларускімі святамі і прынялі удзел у буларускай народнай гульне “Маша”.

Вуснае падарожжа падаравала першакласнікам безліч прыемных эмоцый, пашырыла іх веды аб Радзіме, яе гістарычным мінулым і культурнай спадчыне.

Настаўнікі:

Арланава Л. С.

Жук В. М.

Трэгубава М. Н. Шаблаўнёва Я. У. 

Белорусский четверг

Белорусский четверг 23 февраля 2023 года

  • около Администрация

                                                   Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую

                                                   Мы пазнаём жыцце і акаляючы нас свет.

                                                                                                              Якуб Колас

Беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

23 лютага у вучняў трэціх класаў была наладжана гасцёўня “Ты жыві і квітней, мая родная мова!”

«Мы – беларусы, і мову гэтую да скону дзён нам берагчы.

 У ёй знаходзім светач ведаў, праменняў мудрасці ключы!» – гэтымі словамі  прывіталі вучняў настаўнікі.

У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы аб роднай мове, пазнаёміліся з выказваннямі знакамітых людзей, вялі размову аб значнасці беларускай мовы ў сучасным жыцці.

Потым удзельнікі мерапрыемства былі падзелены на каманды. Ім былі прапанаваны разнастайныя заданні на веданне мовы.

Так, у час конкурсу “Канструяванне слоў” трэба было прыдумаць як мага больш слоў, у склад якіх павінны ўваходзіць толькі тыя літары, якія ёсць у заходным слове.

Падабалася будаваць словы-змейкі з назоўнікаў.

З захапленнем гулялі ў “Перакладчыкаў”, дзе трэба было прадэманстраваць свае веданне руска-беларускіх слоў ды яшчэ і хуткасць.

Пазнавальна працаваць з прыказкамі, у якіх заключаецца мудрасць народа. Таму не абышлося і без іх. Трэцякласнікі аднаўлялі прыказкі і тлумачылі іх значэнне.

Вучні выканалі і шмат і іншых выпрабаванняў, у якіх прымалі самы актыўны ўдзел, праявілі кемлівасць, паказалі свой слоўнікавы запас, а многія пашырылі яго.

                                                                Настаўнікі 3-х класаў

Белорусский язык

Скарбы чароўнага куфэрка

  • около Администрация

         У кожнага народа, як і ў кожнага чалавека, свой характар, свой адметны лёс, сваё непаўторнае месца сярод іншых народаў. Кожны народ, адчуўшы сваё высокае прызначэнне ў чалавечай супольнасці, узбагачае яе найлепшымі духоўнымі дарамі, сабранымі за стагоддзі свайго гістарычнага існавання ў самабытную скарбонку вусна-паэтычнай творчасці і фальклору. Нібы дзіўны, неўміручы набытак перадаюцца гэтыя дары з пакалення ў пакаленне. І як хваля шліфуе непадатлівыя камяні, так мудрасць народная адшліфоўвае вякамі легенды і паданні, казкі і песні, прымаўкі і загадкі, мудрагелістыя скорагаворкі і зіхоткія пацешкі.

         Знаёмячыся з імі, яшчэ раз пераконваемся, што наш народ ніколі не траціў веры ў чалавечую дабрыню, сумленнасць і спагадлівасць. Засяваў вясновую раллю ўраджайным зернем, але не забываў засяваць сэрцы сваіх нашчадкаў адборным зернем справядлівасці, чалавечай годнасці і дабрыні. Падсілкоўваючы іх мудрымі россыпамі дасціпных жартаў, усмешак, спавіваючы іх у светлыя сувоі тонкага гумару.

         Для  знаёмства з беларускім фальклорам да  вучняў 3 «Д» класа завітала чараўніца з чароўным куфэркам, напоўненым легендамі, казкамі, загадкамі, жартамі. Гучалі легенды пра зубра, бусла і зязюлю, узгадалі народныя святы з песнямі і традыцыямі, знайшліся адгадкі на ўсе загадкі, смяяліся над жартамі, пагулялі ў гульню «Сляпы музыкант». Завершылася сустрэча  праглядам мультыплікацыйнага фільма “Ліса, мядзведзь і мужык”.

         Ад знаёмства вучні засталіся задаволеныя, упэўненыя ў тым, што такія творы мог стварыць толькі духоўна багаты, неабдзелены прыродным талентам, мужны і мудры народ – беларусы.

Загадчык бібліятэкі Худалей Г.М.

Белорусский язык

Міжнародны дзень роднай мовы

  • около Администрация

Мова – своеасаблівае люстэрка жыцця (да Міжнароднага дня роднай мовы)

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Роднае слова – сродак духоўнай сувязі пакаленняў, паказчык самабытнасці, культурнай прыналежнасці і самастойнасці народа.

Мова – адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры. Праз родную мову чалавек знаёміцца са светам, праз матчыну мову ён становіцца грамадзянінам сваёй дзяржавы, праз родную мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам.

Мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага жыцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы.

Мова – душа народа. Як вобразнае параўнанне ўжываем мы гэты выраз. Гаворым так, каб засведчыць, што мова – тонкая, далікатная духоўная сфера, найбольш істотная прымета ў азначэнні нацыі, у вызначэнні яе сутнасці.

21 лютага ў нашай установе адукацыі адбыліся шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы. З самай раніцы прастора школы напоўнілася мілагучнасцю беларускіх песень у выкананні знакамітых айчынных груп. А ўсіх вучняў і настаўнікаў чакаў “салодкі сюрпрыз” – шакаладныя цукеркі з надпісам: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!” На перапынках у фае школы вучні танцавалі флэшмоб пад спеўныя гукі матчынай мовы. Васьмікласнікі прынялі ўдзел у літаратурным ланцужку “Як перлы, матчыны словы!” Праводзіліся хвілінкі-размінкі “Гучыць роднае слова!”. Вучні пачатковых класаў мелі ўнікальную магчымасць удасканаліць веданне беларускай мовы праз практычныя заняткі “Апрані ляльку!”. У 13 гадзін педагогі і вучні школы ў рэжыме анлайн-трансляцыі пісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Акцыя была арганізавана інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Мова – своеасаблівае люстэрка жыцця. І няхай у ім адлюстроўваецца толькі шчаслівае жыццё самай лепшай нацыі ў свеце!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

Белорусский язык

Віктарына “Звіні, беларускае слова”

  • около Администрация

Звіні, беларускае слова

Сёння, 21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілёва” сталі актыўнымі і пранікнёнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны “Звіні, беларускае слова”. Сустрэчу наладзілі супрацоўнікі бібліятэкі № 4 імя М.Ю. Лермантава.

Цікавая і займальная лекцыя пра гісторыю ўзнікнення даты свята была ўдала спалучана з працай вучняў. Рабяты з захапленнем удзельнічалі ў літаратурным спаборніцтве: дэкламавалі вершы Я. Коласа, М. Сурначова, Р. Барадуліна, складалі інтэлектуальную азбуку, прыгадваючы прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, знаходзілі ключы да рэбусаў, сканвордаў, разгадвалі таямніцы лексічнага значэння слоў, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, падбіралі да іх сінонімы або адпаведнікі з рускай мовы.

Сапраўды, удзельнікі віктарыны прапаноўвалі нечаканыя моўныя рашэнні, дзівілі ўласным красамоўствам, выразным чытаннем і шчырай любоўю да матчынай мовы.

Вось такім цікавым і незабыўным стаў сённяшні дзень, які дараваў нам цудоўную магчымасць аб’яднацца ў адзіным памкненні на шляху да шчырага роднага беларускага слова, на шляху да беларускасці.

Настаўніца беларускай

мовы і літаратуры

Аллянкова Н.В.

Навигация по записям

1 2 3

  • Русский

Важно

  • Доступная среда
    • Алгоритмы оказания ситуационной помощи инвалидам различных категорий
  • Одно окно
  • Классы з беларускай мовай навучання
  • Телефоны экстренной помощи
  • Социально-педагогическая поддержка
  • Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
  • Военно-патриотическое воспитание
  • 6-й школьный день

Архив новостей

  • 6-й школьный день
  • Белорусский четверг
  • Белорусский язык
  • Библиотека
  • Военно-патриотическое воспитание
  • День информирования
  • Мая Зямля Прыдняпроўе
  • События и акции
  • Технические работы
  • ШАГ
  • Школьный вестник
Другие информационные баннеры и полезные ссылки

Государственное учреждение образования "Средняя школа №31 г.Могилёва." Сайт зарегистрирован в государственном регистре ИРиС р/с №7141101244 2023
Тема от Colorlib на платформе WordPress