Перейти к содержимому
Сайт Средней школы №31 г.Могилёва
  • О школе
    • Новости
      • Организация мероприятий
      • Афиша
    • Руководство
    • Цели и задачи
    • История школы
    • Устав школы
    • Достижения
    • Нормативные правовые акты
    • Организация учебного процесса
    • Обратная связь и обращения
    • Охрана труда
    • Попечительский совет
  • Учителям
    • Правила проведения аттестации учащихся
    • Методические указания по оценке деятельности и результатов учащихся
    • Как помочь ученикам в процессе подготовки к экзаменам
    • Концепции и стандарты
  • Учащимся
    • График ЦТ 2023
    • 2022/2023 учебный год
    • Права и обязанности учащихся
      • Как работать с книгой
      • Как готовить домашнее задание
      • Как слушать учителя на уроке
    • Расписание занятий
    • Единый информационно-образовательный ресурс
    • ЦЭ 2023
    • Завершение 2022/2023 учебного года
      • Абитуриенту 2023
      • 3 шага для поступления в учреждение высшего образования
    • Профориентация
      • Учебные заведения
      • Дни открытых дверей
    • Уголок правовых знаний
    • 6-й школьный день
    • Трудоустройство молодёжи в свободное от учёбы время
  • Родителям
    • Завершение 2022/2023 учебного года
    • Деловой стиль одежды в 2023/2024 учебном году
    • Детский лагерь «Солнышко»
    • Правила внутреннего распорядка
    • Питание
    • Начальная школа
      • Приглашаем в первый класс
      • Школа раннего развития
    • Платные услуги
    • Организация пропускного режима
    • Как уберечь детей от насилия
  • Воспитательная работа
    • Библиотека
      • Правила пользования библиотекой
      • Библиотека – дополнительная информация для родителей
    • Краеведческий отряд «Нечаканая Магілёўшчына»
    • Школьный музей
    • Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
    • Военно-патриотическое воспитание
    • Социально-педагогическая поддержка
    • Память и боль белорусской земли
      • Трагедия белорусского народа
      • Карта сожжёных деревень
      • Закон о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны.
    • Областной проект «Мая зямля Прыдняпроўе»
    • Общественные организации
    • Уголок безопасности
  • Одно окно
  • Лето 2023
    • трудоустройство молодёжи
    • Нормы двигательной активности для детей и подростков
Белорусский четверг

Белорусский четверг 25 мая 2023 года

  • около Администрация

Пазнавальная гульня ”Запрашаем на чай!” 25 мая 2023 года сабрала вучняў 3 “А” класа, каб цікава і з карысцю правесці вольны час.

Вучні даведаліся, як з’явілася свята, які бывае чай па колеры, як трэба правільна заварыць чай, пазнаеміліся з чайнымі традыцыямі, успомнілі назвы чаю: “Гіта”, “Нуры”, “Ява”, “Ахмад”, “Акбар”, “Дзілма” і іншыя. Пачулі шмат новага і цікавага, падзяліліся сваімі ведамі, якія былі разнапланавымі. Гэта і гісторыя чаю, чайнай цырымоніі, і традыцыі розных народаў, сакрэты прыгатавання. За кубачкам гарачага чаю дзеці з задавальненнем і цікавасцю ўсе удзельнічалі ў конкурсах і гульнях. Мерапрыемства прайшло вельмі весела і цікава.

бібліятэкар К.С.Маліноўская, настаўнік пачатковых класаў Слабко С.Л.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 18 мая 2023 года

  • около Администрация

       Цікава і весела прайшоў беларускамоўны чацвер 18 мая 2023 года ў групах падоўжанага дня I класаў. У час занятку “Беларускія загадкі” вучні паглыбілі свае веды пра беларускі фальклор, вучыліся спасцігаць неабсяжны свет загадак.

       Да першакласнікаў завітаў  казачны персанаж дзед Васіль і прынёс чароўны куфэрак з беларускімі загадкамі. Вучні  не толькі разгадвалі загадкі на розныя тэмы, але і самі складалі іх, што садзейнічала развіццю увагі, кемлівасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцей. Таксама дзеці з задавальненем прынялі ўдзел у гульні “Бусел”.

       Заняткі на роднай мове далучаюць вучняў да нацыянальнай культуры беларускага народа, выхоўваюць павагу да мовы, спрыяюць развіццю слоўнікавага запасу вучняў.

Выхавацелі  ГПД  Пахаўцава Л.Б.,  Атрохава Н.М.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 11 мая 2023 года

  • около Администрация

Ці заўважалі вы, якая ў нас цудоўная краіна? Берагчы прыродныя багацці сваёй краіны павінен кожны чалавек. У гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні 2-х класаў, якія 11 мая пазнаеміліся з вусным часопісам «Беларускія краявіды»

Вучні адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках часопіса,дзе выконвалі разнастайныя заданні, гулялі ў цікавыя гульні.

Пазнаёміліся з раслінамі Беларусі, якія занесены ў Чырвоную кнігу.
Адгадвалі загадкі пра грыбы і лугавыя кветкі. Бліжэй пазнаёміліся з грыбамі, якія растуць у нашых лясах. Даведаліся ў якую пару года іх трэба збіраць.

Рыбам патрэбна вада, птушкам-паветра,звярам-лес. Нам жа, людзям, неабходны і вада, і паветра, і лясы. Чалавек-гаспадар зямлі, а значыць і прыроды. Прырода без гаспадара — круглая сірата. Давайце будзем памятаць пра гэта!

Белорусский четверг

Белорусский четверг 4 мая 2023 года

  • около Администрация

Ведаць прыроду роднага краю, любіць і берагчы яе павінен кожны чалавек. У гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні 3-х класаў, якія 4 мая сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні-конкурсу «Знаўцы роднай  прыроды».

Трэцякласнікі адправіліся ў вандроўку па станцыях, дзе выконвалі разнастайныя заданні: адказвалі на тэставыя пытанні, складвалі прыказкі, рашалі экалагічныя задачы.

З захапленнем падарожнічалі па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Вучні расказвалі пра тых рэдкіх жывел і расліны роднага краю, якія ім вядомы, знаеміліся з іншымі прадстаўнікамі флоры і фауны, якія могуць вось-вось знікнуць.

З сур’ёзам слухалі і абмяркоўвалі экалагічнае апавяданне “Не рві першыя веснавыя кветкі”.

— У чалавека ёсць тры маці: першая – Радзіма, другая – прырода, трэцяя – тая, што падарыла  жыццё. Мы ганарымся сваёй Радзімай, любім і паважаем сваю маці. Дык чаму так нядбайна і безадказна адносімся да роднай прыроды? — гэтае пытанне, прагучаўшае з вуснаў настаўніка, натхніла дзяцей на жаданне аберагаць і захоўваць прыродную спадчыну. І яны самі рапрацоўвалі правілы паводзін у прыродзе.

Гэтае мерапрыемства садзейнічала выхаванню экалагічнай культуры дзяцей, прыцягвала ўвагу навучэнцаў да беражлівых і правільных адносін да прыроды.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 27 апреля 2023 года

  • около Администрация

27 красавіка вучні чацвёртых класаў прынялі ўдзел у завочнай вандроўцы па гарадах Беларусі.
Вучні падрыхтавалі пазнавальны матэрыял пра цікавыя мясціны нашай краіны. Гэта былі паведамленні пра старажытныя замкі, прыгожыя паркі, знакамітыя архітэктурныя пабудовы абласных цэнтраў і невялічкіх беларускіх гарадоў.
Настаўнікі нагадалі вучням гісторыю заснавання старажытных гарадоў, прадэманстравалі на малюнках выгляд замкаў.
У ходзе вандроўкі вучні апавядалі пра гарады Беларусі, якія найбольш уразілі іх сваёй прыгажосцю.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 20 апреля 2023 года

  • около Администрация

Ты вучыш нас спяваць і верыць

Час імкнецца наперад няспынна, але самае лепшае і непаўторнае застаецца заўжды побач…

Прайшло 110 год з часу выдання зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”. З гэтай нагоды вучні 8-х класаў зладзілі літаратурную гасцёўню “Ты вучыш нас спяваць і верыць”, прысвечаную юбілею сціплай і яркай адначасова кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.

Падчас сустрэчы звонка гучала родная мова , жывая, непаўторная, інтэлігентная. Тая мова, якую стварыў Максім Багдановіч, пераканаўшы ўвесь свет, што па-беларуску можна пісаць і санеты, і трыялеты, і актавы, і рандо. Гыта тая мова, якая і сёння акрыляе душу, дае надзею на светлую будучыню, вучыць нас спяваць і верыць. Верыць у моц беларускага слова – слова Максіма!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Аллянкова Наталля Валер’еўна

Белорусский четверг

Белорусский четверг 6 апреля 2023 года

  • около Администрация

18 красавіка 2023 года ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА ўжо ў 40 раз будзе адзначацца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасці да мінулага і будучыні. З гэтай нагоды ў чарговы беларускамоўны чацвер для вучняў 10-ых класаў была праведзена анлайн-віктарына “Помнікі літаратурным героям”.

Апошнім часам з’явілася шмат цікавых скульптур у гонар літаратурных персанажаў.  Падобныя скульптуры могуць узнікнуць нечакана, у нейкім дворыку, на тэрыторыі ўстановы… Не ўсе ўнесеныя ў афіцыйныя рэестры, не ўсе аднолькавай мастацкай вартасці… Але ўпрыгожваюць наша жыццё.

 Як грае на скрыпцы герой паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», можна наяве пабачыць на плошчы імя паэта ў Мінску, дзе знаходзяцца самыя, бадай, вядомыя помнікі літаратурным героям. Бронзавы Сымон грае на скрыпцы, яго слухае сяброўка Аленка, а дзед Талаш разам са сваім баявітым унукам выглядаюць ворага.

Калі Дзень беларускага пісьменства ў 2010-м годзе праходзіў у Хойніках, там была адкрыта скульптурная кампазіцыя па творах Івана Мележа, які родам з тых мясцін.  Чароўная Ганна Чарнушка ў вясельным вянку слухае, як яе любы Васіль грае на дудачцы, за яе спінай аднавяскоўцы з Куранёў — стомленая сялянка хавае рукі пад фартух, а малы хлопчык узіраецца ў далеч… А вакол — роднае Палессе!

Адзін з герояў, вартых, па агульным прызнанні, увасаблення — Машэка, герой  паэмы Янкі Купалы “ Магіла льва”.Львоў у нашым горадзе шмат, а вось помнік Машэку, здаецца, пакуль адзін… Напэўна, з’явіцца і іншая скульптура, эскізы ўжо былі, а цяпер каменны помнік вышынёй у паўтара метра работы скульптара Уладзіміра Піпіна ўсталяваны на тэрыторыі колішняга замка, у парку імя Горкага. Суровы твар бязлітаснага разбойніка, ахвяры няшчаснага кахання, адпалохае любога ворага… Кажуць, помнік і сімвалізуе супрацьстаянне нападнікам.

У Гарадку можна пабачыць помнік палясоўшчыку Тарасу, герою паэмы «Тарас на Парнасе». Бронзавая выява героя, зробленая віцебскімі скульптарамі Іванам Казаком і Сяргеем Сотнікавым, нагадвае і самога аўтара паэмы Канстанціна Вераніцына.

Пералічанае, вядома, далёка не ўсё…  У нашым горадзе нясе службу і бронзавы пушкінскі станцыйны наглядчык, а  Уладзімір Конанаў стварыў паркавую скульптуру з граніту «Песнь пра зубра» і помнік «Маленькі прынц». У Оршы, у дзіцячым парку, высіцца Гулівер. У Брэсце, на вуліцы Гогаля, увекавечаныя сцэна адпявання панначкі з гогалеўскага «Вія», нос калежскага асэсара з апавядання«Нос», выкраданне Месяца з «Вечароў на хутары каля Дзіканькі»… І гэта далёка не поўны пералік, які, безумоўна, будзе яшчэ папаўняцца.

Падарожнічайце па роднай Беларусі, рабіце адкрыцці ў яе мастацтве і літаратуры!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэнндзерава Іна Сяргееўна

Белорусский четверг

Белорусский четверг 30 марта 2023 года

  • около Администрация

Паэзіі радок чароўны

 Словы дзіўныя і суладныя,

 Мілагучныя, дужа вабныя;

          Словы спеўныя, рыфмы звонкія,

  Ты, паэзія, — справа тонкая.

                                                                           В.Жуковіч

         Кажуць паэзія – гэта “музыка слоў”, “жывапіс, які чуюць”. Свет паэзіі – свет пачуццяў, эмоцый і вобразаў. На пярэдадні Сусветнага дня паэзіі вучні 4-х класаў завіталі на паэтычную сустрэчу “Паэзіі радок чароўны”, дзе гучалі вершы У.Карызны, М.Пісьмянкова, Ю.Свіркі, В.Жуковіча аб Беларусі.  Навучэнцы захапляліся маляўнічай беларускай прыгажосцю, пачулі ціхі шолах лісця ў лесе, вяселую гаворку невялікіх рачулак, развітальнае курлыканне журавоў ў восеньскім небе.

Эмацыянальна і ўзрушана прагучала беларускае слова ў гонар роднага горада Магілева, напісанае паэтамі літаратурнага аб’яднання “Ветэран” В.Карпечанкі і Г.Лазюк.

         Словамі з вершаў М.Маляўкі, Л.Дайнекі, А.Русака выказалі вялікую падзяку і нізкі паклон тым, хто дажыў і падарыў нам мірнае неба і спакой.

         На словы аўтараў-паэтаў Я.Купалы, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, Э.Агняцвет гучалі песні ў выкананні беларускіх выканаўцаў.

         Столькі новага і цікавага пазналі вучні з радкоў вершаў. А колькі яшчэ нязведанага і таямнічага тоіць у сабе паэзія. Прыемнага новага пазнання вам!

         Загадчык бібліятэкі Худалей Г.М.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 23 марта 2023 года

  • около Администрация

 

                                     Люблю, спадзяюся, жыву!

(творчая вечарына да 75-годдзя з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Пашкова)

                                                                  Няўжо ў Зямлі,

калыскі чалавецтва,

ад туманоў зраселай,

   гэткі лёс –

      урэшце стаць

   арэнаю калецтва.

салёным морам

роспачы і слёз?   

               Г. Пашкоў                        

23 сакавіка  адзначае свой 75-гадовы юбілей слынны сын беларускай зямлі, паэт, публіцыст, член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтар больш як дзесяці паэтычых зборнікаў Генадзь Пятровіч Пашкоў.

На Смаргоншчыну яго бацькі прыехалі ў 1953 годзе. У ваколіцах “салаўінай” вёскі Войстам прайшлі яго найлепшыя дзіцячыя і юнацкія гады. Удзячная памяць часта клікала яго сюды, дзе пад вясковымі дахамі чытаюць яго вершы, захоўваюць вершаваныя зборнікі ды энцыклапедычныя выданні, якія пісьменнік шчодра дарыў землякам падчас сваёй працы на пасадзе дырэктара выдавецтва  “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. Ён і сёння часцяком наведваецца  ў знаёмыя з дзяцінсва мясціны, дзе чэрпае натхненне і адпачывае душой.

Паэт-рамантык, прызнаны майстар мастацкага слова Генадзь Пашкоў хоць і шмат павандраваў па прасторах жыцця, але ніколі не адцураўся родных ніў, тых мясцін, адкуль пачалася яго дарога ў вялікі свет.

У друку Генадзь Пашкоў выступае з 1967 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Кляновік” (1975), “Дыстанцыя небяспекі”(1979), “Гравюры дарог”(1981), “Зямлю слухаю” (1983), “Маналог на кастрышчы” (1986), “Крокі” (1988), “Люблю, спадзяюся, жыву” (1990), “Журавінавы востраў” (1998), ”Тваім святлом благаславёны” (2006).

Сваёй творчасцю Генадзь Пашкоў заўсёды выхоўваў лепшыя чалавечыя якасці ў чытачах. Таму і надалей будзем чакаць яго мудрых твораў і пажадаем паэту ў юбілей натхнення, плёну і ўдзячнага лёсу!

У нашай установе адукацыі з нагоды юбілею Генадзя Пашкова адбылася творчая вечарына для вучняў 7-9 класаў. Гучалі вершаваныя радкі паэта, якія яшчэ раз прымусілі задумацца над сапраўднымі каштоўнасцямі чалалавечага жыцця, над ілюзорнасцю дробнага, нязначнага, асэнсаваць ісціны, што прыносяць радасць і шчасце.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 16 марта 2023 года

  • около Администрация

    І зноў беларускамоўны чацвер —  і новае падарожжа.  16 сакавіка Лесавічок  запрасіў выхаванцаў груп падоўжанага дня II класаў  на віктарыну “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны”.  А каб яны не сумавалі і з карысцю правялі час, ён падрыхтаваў цікавыя заданні.

   Разам з лясным гаспадаром вучні паўтарылі правілы паводзін у прыродзе, пагаварылі пра расліны і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, успомнілі беларускія казкі пра жывёл, загадкі пра птушак і насякомых, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “З якога дрэва лісток”, “Воблака слоў”, “Збяры букет”.

      Мерапрыемства дапамагло вучням не толькі ўбачыць прыгажосць і разнастайнасць роднай прыроды, але і лепш зразумець, што ўсё жывое навокал патрабуе беражлівых адносінаў і аховы.

   Выхавацелі  ГПД  Кустава Н.А., Трусава Н.В.

Навигация по записям

1 2

  • Русский

Важно

  • График ЦТ 2023
  • Планы приёма в ВУЗы на 2023
  • Целевая подготовка по педагогическим специальностям в 2023 году
  • Телефоны экстренной помощи
  • Социально-педагогическая поддержка
  • Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
  • Военно-патриотическое воспитание
  • 6-й школьный день

Архив новостей

  • 6-й школьный день
  • Белорусский четверг
  • Белорусский язык
  • Библиотека
  • Военно-патриотическое воспитание
  • День информирования
  • Мая Зямля Прыдняпроўе
  • События и акции
  • Технические работы
  • ШАГ
Другие информационные баннеры и полезные ссылки

Государственное учреждение образования "Средняя школа №31 г.Могилёва." Сайт зарегистрирован в государственном регистре ИРиС р/с №7141101244 2023
Тема от Colorlib на платформе WordPress