Перейти к содержимому
Сайт Средней школы №31 г.Могилёва
  • О школе
    • Новости
      • Организация мероприятий
      • Афиша
    • Руководство
    • Цели и задачи
    • История школы
    • Устав школы
    • Достижения
    • Нормативные правовые акты
    • Организация учебного процесса
    • Обратная связь и обращения
    • Охрана труда
    • Попечительский совет
  • Учителям
    • Правила проведения аттестации учащихся
    • Методические указания по оценке деятельности и результатов учащихся
    • Как помочь ученикам в процессе подготовки к экзаменам
    • Концепции и стандарты
  • Учащимся
    • График ЦТ 2023
    • 2022/2023 учебный год
    • Права и обязанности учащихся
      • Как работать с книгой
      • Как готовить домашнее задание
      • Как слушать учителя на уроке
    • Расписание занятий
    • Единый информационно-образовательный ресурс
    • ЦЭ 2023
    • Завершение 2022/2023 учебного года
      • Абитуриенту 2023
      • 3 шага для поступления в учреждение высшего образования
    • Профориентация
      • Учебные заведения
      • Дни открытых дверей
    • Уголок правовых знаний
    • 6-й школьный день
    • Трудоустройство молодёжи в свободное от учёбы время
  • Родителям
    • Завершение 2022/2023 учебного года
    • Деловой стиль одежды в 2023/2024 учебном году
    • Детский лагерь «Солнышко»
    • Правила внутреннего распорядка
    • Питание
    • Начальная школа
      • Приглашаем в первый класс
      • Школа раннего развития
    • Платные услуги
    • Организация пропускного режима
    • Как уберечь детей от насилия
  • Воспитательная работа
    • Библиотека
      • Правила пользования библиотекой
      • Библиотека – дополнительная информация для родителей
    • Краеведческий отряд «Нечаканая Магілёўшчына»
    • Школьный музей
    • Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
    • Военно-патриотическое воспитание
    • Социально-педагогическая поддержка
    • Память и боль белорусской земли
      • Трагедия белорусского народа
      • Карта сожжёных деревень
      • Закон о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны.
    • Областной проект «Мая зямля Прыдняпроўе»
    • Общественные организации
    • Уголок безопасности
  • Одно окно
  • Лето 2023
    • трудоустройство молодёжи
    • Нормы двигательной активности для детей и подростков
Белорусский язык

Скарбы чароўнага куфэрка

  • около Администрация

         У кожнага народа, як і ў кожнага чалавека, свой характар, свой адметны лёс, сваё непаўторнае месца сярод іншых народаў. Кожны народ, адчуўшы сваё высокае прызначэнне ў чалавечай супольнасці, узбагачае яе найлепшымі духоўнымі дарамі, сабранымі за стагоддзі свайго гістарычнага існавання ў самабытную скарбонку вусна-паэтычнай творчасці і фальклору. Нібы дзіўны, неўміручы набытак перадаюцца гэтыя дары з пакалення ў пакаленне. І як хваля шліфуе непадатлівыя камяні, так мудрасць народная адшліфоўвае вякамі легенды і паданні, казкі і песні, прымаўкі і загадкі, мудрагелістыя скорагаворкі і зіхоткія пацешкі.

         Знаёмячыся з імі, яшчэ раз пераконваемся, што наш народ ніколі не траціў веры ў чалавечую дабрыню, сумленнасць і спагадлівасць. Засяваў вясновую раллю ўраджайным зернем, але не забываў засяваць сэрцы сваіх нашчадкаў адборным зернем справядлівасці, чалавечай годнасці і дабрыні. Падсілкоўваючы іх мудрымі россыпамі дасціпных жартаў, усмешак, спавіваючы іх у светлыя сувоі тонкага гумару.

         Для  знаёмства з беларускім фальклорам да  вучняў 3 «Д» класа завітала чараўніца з чароўным куфэркам, напоўненым легендамі, казкамі, загадкамі, жартамі. Гучалі легенды пра зубра, бусла і зязюлю, узгадалі народныя святы з песнямі і традыцыямі, знайшліся адгадкі на ўсе загадкі, смяяліся над жартамі, пагулялі ў гульню «Сляпы музыкант». Завершылася сустрэча  праглядам мультыплікацыйнага фільма “Ліса, мядзведзь і мужык”.

         Ад знаёмства вучні засталіся задаволеныя, упэўненыя ў тым, што такія творы мог стварыць толькі духоўна багаты, неабдзелены прыродным талентам, мужны і мудры народ – беларусы.

Загадчык бібліятэкі Худалей Г.М.

События и акции

«Времена года. Календарь традиций»

  • около Администрация

Мероприятия в рамках городского этнокраеведческого марафона «Времена года. Календарь традиций» всегда проходят занимательно и творчески.
21 февраля в УК «Могилевский областной краеведческий музей им.Романова. Музей этнографии» состоялась творческая встреча, в которой принимали участие представители музейного актива нашей школы.
В программе встречи:
фрагмент экскурсии по экспозиции «Земли родной круговорот»;
конкурсно-игровая программа «Повелитель блинов»;
демонстрация этнографического обряда «Здравствуй, Масленица!»;
блинная дегустация.

Белорусский язык

Міжнародны дзень роднай мовы

  • около Администрация

Мова – своеасаблівае люстэрка жыцця (да Міжнароднага дня роднай мовы)

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Роднае слова – сродак духоўнай сувязі пакаленняў, паказчык самабытнасці, культурнай прыналежнасці і самастойнасці народа.

Мова – адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры. Праз родную мову чалавек знаёміцца са светам, праз матчыну мову ён становіцца грамадзянінам сваёй дзяржавы, праз родную мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам.

Мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага жыцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы.

Мова – душа народа. Як вобразнае параўнанне ўжываем мы гэты выраз. Гаворым так, каб засведчыць, што мова – тонкая, далікатная духоўная сфера, найбольш істотная прымета ў азначэнні нацыі, у вызначэнні яе сутнасці.

21 лютага ў нашай установе адукацыі адбыліся шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы. З самай раніцы прастора школы напоўнілася мілагучнасцю беларускіх песень у выкананні знакамітых айчынных груп. А ўсіх вучняў і настаўнікаў чакаў “салодкі сюрпрыз” – шакаладныя цукеркі з надпісам: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!” На перапынках у фае школы вучні танцавалі флэшмоб пад спеўныя гукі матчынай мовы. Васьмікласнікі прынялі ўдзел у літаратурным ланцужку “Як перлы, матчыны словы!” Праводзіліся хвілінкі-размінкі “Гучыць роднае слова!”. Вучні пачатковых класаў мелі ўнікальную магчымасць удасканаліць веданне беларускай мовы праз практычныя заняткі “Апрані ляльку!”. У 13 гадзін педагогі і вучні школы ў рэжыме анлайн-трансляцыі пісалі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Акцыя была арганізавана інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Мова – своеасаблівае люстэрка жыцця. І няхай у ім адлюстроўваецца толькі шчаслівае жыццё самай лепшай нацыі ў свеце!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

События и акции

Мой город: прошлое, настоящее и будущее

  • около Администрация

Мой город: прошлое, настоящее и будущее
« Чужое знать -хорошо, свое— обязанность»,- утверждал З.Глогер.
С 15 по 20 февраля 2023 года в государственном учреждении образования «Средняя школа 31 г. Могилева» проходил цикл мероприятий «Мой город Могилёв:от истории к современности» в рамках реализации решения педагогического совета школы. Учащимися нашей школы была разработана тематическая газета «Мой город Могилев», в которой отражены архитектурные достопримечательности маленького, но гордого города на Днепре, а также выпущен буклет, отражающий прошлое и настоящее Могилева. Особое внимание уделяется следующим объектам: Свято-Никольскому женскому монастырю,Драматическому театру, городской Ратуше,Площади Звезд, музею П.Масленникова, Собору Трех Святителей. Учащиеся вспомнили их историю создания, назвали характерные признаки и обозначили культурную роль в судьбе нашего города.
Квест- игра «Могилев на перекрестке столетий», организованная для учащихся 10-11 классов, была направлена на укрепление знаний об историческом прошлом и настоящем Могилева. Участники двигались по станциям: «Могилев древний», «Улицы нашего города», «Могилев военный», «Скарбы майго города”.
Познавательный интерес и воспитательный потенциал мероприятия способствовал формированию знаний о жизни родного города, перспективах его развития, духовно-нравственном наследии. Ведь без знания прошлого невозможно построить счастливое будущее.
Учитель истории Н. И. Шаховская

Белорусский язык

Віктарына “Звіні, беларускае слова”

  • около Администрация

Звіні, беларускае слова

Сёння, 21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілёва” сталі актыўнымі і пранікнёнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны “Звіні, беларускае слова”. Сустрэчу наладзілі супрацоўнікі бібліятэкі № 4 імя М.Ю. Лермантава.

Цікавая і займальная лекцыя пра гісторыю ўзнікнення даты свята была ўдала спалучана з працай вучняў. Рабяты з захапленнем удзельнічалі ў літаратурным спаборніцтве: дэкламавалі вершы Я. Коласа, М. Сурначова, Р. Барадуліна, складалі інтэлектуальную азбуку, прыгадваючы прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, знаходзілі ключы да рэбусаў, сканвордаў, разгадвалі таямніцы лексічнага значэння слоў, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, падбіралі да іх сінонімы або адпаведнікі з рускай мовы.

Сапраўды, удзельнікі віктарыны прапаноўвалі нечаканыя моўныя рашэнні, дзівілі ўласным красамоўствам, выразным чытаннем і шчырай любоўю да матчынай мовы.

Вось такім цікавым і незабыўным стаў сённяшні дзень, які дараваў нам цудоўную магчымасць аб’яднацца ў адзіным памкненні на шляху да шчырага роднага беларускага слова, на шляху да беларускасці.

Настаўніца беларускай

мовы і літаратуры

Аллянкова Н.В.

6-й школьный день

Итоги прошедшей субботы (18.02)

  • около Администрация

работа школы раннего развития
борьба со снежной стихией
эко-урок «Мир морских обитателей»
интегрированное занятие с элементами свитч-экскурсии «Один день в городе N»
дни открытых дверей в МГУ им.А.А.Кулешова, МГТК, базе «ОМОН»
творческий конкурс «Профессии моих родителей»
літаратурны партрэт “Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця”
посещение УК «Могилевский областной краеведческий музей. Музей этнографии»
и др….

Белорусский четверг

Белорусский четверг 9 февраля 2023 года

  • около Администрация

9 лютага вучні чацвёртых класаў прынялі ўдзел у вусным часопісе «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся».
На першай старонцы часопіса «Ёсць такая зямля» вучні павінны былі ўставіць недастаючыя словы ў беларускіх вершах.
На другой старонцы «Славутасці зямлі роднай» хлопчыкі і дзяўчынкі называлі па апісанні славутых людзей: Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну.
На старонцы «Мова беларуская мая» вучні з дапамогай настаўнікаў падбіралі да беларускіх адпаведныя рускія прыказкі.
На апашняй старонцы «Чым мы ганарымся?» удзельнікі мерапрыемства разгадвалі крыжаванку. Вучні паказалі добрыя веды беларускай мовы і гісторыі своёй краіны.

Белорусский четверг

Белорусский четверг 2 февраля 2023

  • около Администрация

Юбілей кнігі

Кнізе Якуба Коласа “Новая зямля”, якая была выдадзена ў Мінску ў 1934 годзе, споўнілася 100 год.

Цэлае стагоддзе гэта ўнікальная ліра-эпічная паэма дае адказы на ўсе пытанні аб жыцці беларускага народа. У кожным радку пра нас – пра беларусаў! Як працуем, як святкуем, як адпачываем, як выхоўваем дзяцей, як шануем памяць продкаў… Бясконцы вір радасці і смутку, надзей і здзяйсненняў. І праз стагоддзе мы чуем гучны голас таленавітага песняра беларускага слова Якуба Коласа пра родны кут – мілую Бацькаўшчыну.

З гэтай нагоды вучні 8-х класаў зладзілі літаратурную гасцёўню “Мой родны кут”.

Падчас сустрэчы лілася мова Якуба Коласа, мяккая, напеўная, родная – свая. Рабяты дэкламавалі ўрыўкі з паэмы “Новая зямля”. Незабыўнае ўражанне пакінула жыццёвая праўда з раздзелаў “Леснікова пасада”, “Раніца ў нядзельку”, “Дзядзька-кухар”, “Дарэктар”, “Падгляд пчол”, “Вялікдзень”.

Таксама рабяты зрабілі віртуальнае падарожжа ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Цікава, што ў фондзе музея захоўваецца некалькі каштоўных кніг з інскрыптамі аўтара. Адна з іх – паэма “Новая зямля”.

Напрыканцы сустрэчы рабяты выказалі надзею і веру ў годны працяг жыцця кнігі “Новая зямля” Якуба Коласа – запавет вольнага жыцця і працы на роднай зямлі.

З юбілеем, вечная “Новая зямля” – наша былое, сучаснае і будучае!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Аллянкова Наталля Валер’еўна

6-й школьный день

6-й школьный день

  • около Администрация

В данной категории будут отображаться записи мероприятий 6-го школьного дня

Белорусский четверг

Белорусский четверг

  • около Администрация

В данной категории будут отображаться записи белорусского четверга

Навигация по записям

1 … 9 10 11 12

  • Русский

Важно

  • График ЦТ 2023
  • Планы приёма в ВУЗы на 2023
  • Целевая подготовка по педагогическим специальностям в 2023 году
  • Телефоны экстренной помощи
  • Социально-педагогическая поддержка
  • Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
  • Военно-патриотическое воспитание
  • 6-й школьный день

Архив новостей

  • 6-й школьный день
  • Белорусский четверг
  • Белорусский язык
  • Библиотека
  • Военно-патриотическое воспитание
  • День информирования
  • Мая Зямля Прыдняпроўе
  • События и акции
  • Технические работы
  • ШАГ
Другие информационные баннеры и полезные ссылки

Государственное учреждение образования "Средняя школа №31 г.Могилёва." Сайт зарегистрирован в государственном регистре ИРиС р/с №7141101244 2023
Тема от Colorlib на платформе WordPress